На хімічным заводзе Vynova ў бельгійскай камуне Тэсэндэрло ў правінцыі Лімбург адбыўся выбух. Пра гэта паведамляе тэлеканал RTL са спасылкай на экстранныя службы.

Інцыдэнт адбыўся раніцай з-за буйной уцечкі неназванага хімікату. Пасля выбуху над заводам паднялося воблака газу. Затым, па звестках RTBF, яго аднесла ў напрамку вакзала горада Хульст. Жыхарам найбліжэйшых дамоў параілі не адчыняць вокнаў. Аб пацярпелых не паведамлялася.

Як паведамляе Het Belang van Limburg, да цяперашняга моманту ўцечка рэчыва ліквідаваная, небяспекі для жыхароў няма. Па дадзеных De Morgen, у гэтым годзе з-за ўцечкі хлору на заводзе ўжо праводзілася эвакуацыя насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?