Фота: svaboda.org

Фота: svaboda.org

Мінгарвыканкам не будзе паведамляць імёны грамадзянаў, якія выступаюць супраць усталявання шыльды ў гонар 100-годдзя БНР. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Юркевіча, які прыйшоў на запыт журналіста Севярына Квяткоўскага. Пра гэта піша «Еўрарадыё».

Перад тым Юркевіч паведамляў, што шыльду ў гонар 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі не вешаюць, бо супраць яе ёсць «шэраг зваротаў грамадзян». Таму пытанне пра мэтазгоднасць усталявання шыльды яшчэ разглядаецца. 

Раней улады абяцалі ўсталяваць шыльду напярэдадні 100-гадовага юбілею, аднак потым справу замарудзілі. У выніку шыльда дагэтуль не ўсталяваная. 

Севярын Квяткоўскі папрасіў удакладніць, колькі зваротаў было супраць усталявання шыльды і ад каго. Юркевіч у сваёй адмове спаслаўся на артыкул 28 Канстытуцыі Беларусі: «Кожны мае права на абарону ад незаконнага ўмяшання ў яго асабістае жыццё, у тым ліку ад замаху на тайну яго карэспандэнцыі, тэлефонных і іншых паведамленняў, на яго гонар і годнасць».

Дарэчы, петыцыя за ўсталяванне шыльды, як адзначае Радыё «Свабода», сабрала больш за 3300 подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?