Міністэрства юстыцыі ЗША выставіла абвінавачванні сямі расіянам, якія, па інфармацыі ведамства, з'яўляюцца супрацоўнікамі ГРУ. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў памочнік генпракурора ЗША Джон Дэмерс.

Імёны чацвярых абвінавачаных ужо раней агучыў міністр абароны Нідэрландаў на прэс-канферэнцыі. Іх назвалі супрацоўнікамі ГРУ, якія паспрабавалі ўзламаць сеткі Арганізацыі па забароне хімічнай зброі. Яшчэ трое абвінавачаных фігуравалі ў спісе 12 хакераў ГРУ, якіх спецпракурор ЗША Роберт Мюлер абвінаваціў ва ўзломе сервераў Дэмакратычнай партыі ЗША.

Чытайце таксама: Нідэрланды выслалі чатырох работнікаў ГРУ

Ведамства абвінавачвае семярых расіян у хакерстве, крадзяжы прыватнай і сакрэтнай інфармацыі, публікацыі інфармацыі для выкарыстання яе супраць нядобразычліўцаў Расіі і змены грамадскай думкі на карысць Расіі.

Цэлямі расійскіх хакераў былі ў тым ліку атлеты і антыдопінгавыя агенцтвы. Ахвярамі сталі прыкладна 250 спартсменаў з 30 краін, WADA, Спартыўны арбітражны суд, ФІФА, заявіў пракурор Скот Брэйдзі. «Іншымі словамі, Расія змахлявала, іх злавілі, ім забаранілі ўдзельнічаць у Алімпіядзе, яны раззлаваліся і адпомсцілі. Праз помсту яны парушылі закон, таму яны злачынцы», — сказаў Брэйдзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?