04.10.2018 / 17:47

Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі 14

Расклад на кастрычнік 2018 года. 

МІНСК

Царква святой пакутніцы Таццяны

(вуліца Русіянава, 50; мікрараён Уручча)

5.10 пятніца 9:00
(успамін прарока Іоны)

12.10 пятніца 9:00
(успамін свяшчэннамучаніка Іаана, архіепіскапа Рыжскага)

19.10 пятніца 9:00
(успамін апостала Фамы, свяшчэннамучаніка архідыякана Нікіфара)

26.10 пятніца 9:00

(штопятніцу)

Сабор святых апосталаў Пятра і Паўла

(вуліца Ракаўская, 4; станцыя метро «Няміга»)

6.10 субота 7:30
(успамін свяшчэннамучаніка Іаана Панкратовіча, прасвітара Мінскай епархіі)

13.10 субота 7:30

20.10 субота 7:30
(успамін свяшчэннамучаніка Аляксія Магільніцкага, прасвітара Лельчыцкага)

27.10 субота 7:30

(штосуботу)

Царква свяціцеля Кірылы Тураўскага

(вуліца Зыбіцкая, 27; ст. метро «Няміга»)

19.10 пятніца 6:30
(успамін апостала Фамы, свяшчэннамучаніка архідыякана Нікіфара)

(магчыма)

Царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай

(вуліца Янкоўскага, 2; мікрараён Сухарава)

21.10 нядзеля 8:30
(успамін святых айцоў VII Усяленскага Сабору)(магчыма — за інфармацыяй можна сачыць тут)

МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

Царква Сабору беларускіх святых

(в. Любань Вілейскага р-на)

7.10 нядзеля 9:00
(успамін прападобнага Лявонція, архімандрыта Віленскага, вызнаўцы)

28.10 нядзеля 9:00
(Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай)

Царква у гонар прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай

(г.п. Івянец Валожынскага раёна, пл. Свабоды, 3)

14.10 нядзеля 9:00
(Пакроў Прасвятой Багародзіцы)

28.10 нядзеля 9:00
(Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай)

ГРОДНА

Царква святых Барыса і Глеба

(вуліца Каложа, 6)

6.10 субота 9:00
(успамін свяшчэннамучаніка Іаана Панкратовіча,
прасвітара Мінскай епархіі)

13.10 субота 9:00

20.10 субота 9:00
(успамін свяшчэннамучаніка Аляксія Магільніцкага, прасвітара Лельчыцкага)

27.10 субота 9:00

(штосуботу)

Дамавая царква ў гонар іконы Божай Маці «Каложскай»

(вуліца Каложа, 10)

7.10 нядзеля 8:20
(успамін прападобнага Лявонція, архімандрыта Віленскага)

(кожную першую нядзелю месяца)

Царква Сабору беларускіх святых

праспект Янкі Купалы, 90

21.10 нядзеля 9:00
(верхні храм) 
(успамін святых айцоў VII Усяленскага Сабору)

(кожную трэцюю нядзелю месяца)

Царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай
(прыход прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага)

(вуліца Дамейкі, 7)

28.10 нядзеля 9:00
(Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай)

(кожная чацвёртая нядзеля месяца)

Свята-Ўладзімірская царква
(прыход свяціцеля Кірылы Тураўскага, нядзельная школа)

(вуліца Перамогі, 5)

28.10 нядзеля 10:00
(Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай)

FAQ: Ці служаць у праваслаўных храмах іншыя службы, акрамя Літургіі, на беларускай мове?

А: Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных службах.

Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме — спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць беларускамоўных службаў у сваёй царкве.

Таксама ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінску штосераду з 17.00 да 18.00 на беларускай мове чытаецца Акафіст Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію, акрамя таго, штогадова малітоўна памінаюцца вядомыя дзеячы беларускай культуры ў дні іх памяці:

Дабравернага князя Канстанціна Васіля Астрожскага (26 лютага)
Протапрасвітара Віталя Баравога (7 красавіка)
Ларысы Геніюш (7 красавіка)
Максіма Багдановіча (25 мая)

Падрабязней — на сайце сабора

0
Ёпрст / Адказаць
04.10.2018 / 20:56
Калі памінаюць Астрожскага, Багдановіча, Ларысу Геніюш на нашай мове - ужо добра!
0
руах / Адказаць
04.10.2018 / 22:13
дзякуй
0
Мікола / Адказаць
05.10.2018 / 03:31
Літургіі на беларускай мове ў маскоўскіх храмах на Беларусі было б больш акуратна. І колькі тых беларуска моўных літургіяў у цэлай краіне - як кот наплакаў. Праўда, у БАПЦ яны адбываюцца толькі на беларускай мове але іх таксама мала бо рэжым не гэгіструе БАПЦ.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру