04.10.2018 / 23:55

У першым еўракубкавым матчы без Капскага БАТЭ прайграў грэчаскаму ПАОКу 14

Чэмпіён Беларусі не змог нічога зрабіць супраць адной з наймацнейшых каманд Грэцыі. У другім туры групавога этапа Лігі Еўропы БАТЭ прайграў з буйным лікам ПАОКу.

Фота: сайт ПАОК.

У складзе БАТЭ адсутнічаў цэнтральны абаронца, серб Неманья Мілунавіч. Яго месца ў аснове заняў Дзяніс Палякоў. Мабыць, гэтая замена стала адной з ключавых.

У прамежак ад 5 да 15 хвіліны БАТЭ прапусціў тройчы. Прычым ва ўсіх галах прысутнічала віна Палякова. Гэта былі ўсе тры ўдары ПАОКа ў першым тайме.

Было падобна, што мог здарыцца такі ж кашмар, як пару гадоў таму ў сустрэчах з «Порту» і данецкім «Шахцёрам».

Адметна, што ні ў першым тайме, ні ў перапынку трэнер БАТЭ Аляксей Бага не рабіў ніякіх замен у гульні. Першая замена адбылася ў сярэдзіне другога тайма, калі на полі з’явіўся Максім Скавыш. Менавіта ён стаў аўтарам гола, які даў невялікі прамень надзеі, што ўсё можа скончыцца не так кепска.

Аднак у хуткім часе грэкі забілі і чацверты мяч. Матч скончыўся з лікам 1:4 не на карысць БАТЭ. Адна з самых балючых параз у гісторыі беларускіх клубаў у еўракубках.

На гульні прысутнічала каля 9 тысяч гледачоў. На 53-й хвіліне гульні гледачы ўшанавалі апладысментамі памяць Анатоля Капскага.

У другім матчы групы «Чэлсі» мінімальна перамог венгерскі «Відзі» 1:0. Цяпер у «Чэлсі» 6 пунктаў, у БАТЭ і ПАОКа па 3, у «Відзі» — 0.

Наступныя дзве гульні БАТЭ правядзе супраць «Чэлсі».

Зміцер Панкавец

1
Litva / Адказаць
05.10.2018 / 00:07
Трэба дамагацца, каб пачыналі гульню ў 20:00. Чаму з "Відзі" гулялі ў 20:00 у Венгрыі??? Гуляць па маскоўскім часе, калі ўжо хіліць да сну ды ў такое надвор'е...
7
Олег / Адказаць
05.10.2018 / 00:44
Отлично! Слава ЕС!!
10
Niemand / Адказаць
05.10.2018 / 01:04
«Заўзятараў не расчаруем» ((c) НН, 04.102018, 09.00).  
---  
Не расчаравалі. Насмяшылі - гэта так, але не расчаравалі. 
П.С. Шкада, што Палякоў не серб, як той жа Мілунавіч. Тады б можна было напісаць, што сербы прайгралі грэкам, праўда, НН? :)
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру