Украінскія вайскоўцы плануюць правесці шырокамаштабныя вучэнні ў Азоўскім моры. Пра гэта заявіў cакратар Рады нацбяспекі і абароны краіны Аляксандр Турчынаў, перадае Ukrinform.

«Хачу даць інфармацыю, пра якую я нікому яшчэ не расказваў, што ўкраінскія вайскоўцы таксама плануюць правесці сур'ёзныя вучэнні ў Азоўскім моры», - сказаў ён на прэс-канферэнцыі.

Па словах Турчынава, Украіна нарошчвае марскія сілы ў адказ на агрэсію Расіі. «І, безумоўна, мы гатовыя адказваць на любыя правакацыі з боку расійскага боку», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0