Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў спыніў галадоўку, паведаміў намеснік дырэктара Федэральнай службы выканання пакаранняў Валерый Максіменка.
«Найлепшыя дыетолагі Масквы распрацавалі для яго спецыяльную дыету для вываду яго з галадоўкі», - сказаў Максіменка.
Украінскі рэжысёр з Крыма Алег Сянцоў, прысуджаны ў Расіі да 20 гадоў турмы па абвінавачанні ў тэрарызме, абвясціў галадоўку ў сярэдзіне мая. Ён патрабаваў вызваліць з расійскіх турмаў некалькі дзясяткаў украінцаў, якіх ён лічыць палітвязнямі. Галадоўку Сянцоў трымаў больш за 140 дзён.