Пра гэта заснавальнік партала Юрый Зісер распавёў у інтэрв'ю kyky.org, адказваючы на пытанне, ці збіраецца ён прадаваць Tut.by.

«Я не бачу ніякага сэнсу яго прадаваць. Хутчэй за ўсё пасля гэтага партал зменіць курс. Новы ўладальнік зменіць рэдактара і ператворыць партал у БелТА або ў «Саўбелію» - і яго ніхто не стане чытаць. Праўда, было б цікава прадацца ўмоўнаму Axel Springer або Reuters — проста каб атрымаць міжнародны вопыт. Гэта магчымасць павучыцца на Захадзе, абмяняцца стажыроўкамі — гэта развіццё. Не дзеля грошай — грошы мне не патрэбныя, мне хапае. А тады навошта прадаваць? Мне падабаецца TUT.BY у цяперашнім выглядзе і падабаецца мой статус у ім. Я не хачу нічога мяняць. А захады былі, шмат хто спрабаваў купіць - не толькі Пракапеня. Але ў мяне адно пытанне да ўсіх пакупнікоў: што вы можаце даць мне акрамя грошай? На гэта адказу не знаходзіцца. Вось Axel Springer можа даць нешта акрамя грошай, а ў Беларусі мне ніхто нічога даць не можа», — сказаў Ю.Зісер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0