Ірына Яблонская нарадзіла дзіця
Муж дыетолага, а ў мінулым — вядомай свецкай ільвіцы Ірыны Кабасакал, Зміцер Яблонскі падзяліўся ў сацсеткай радаснай навіной: у пары нарадзілася дачка.
«Дачушка Сафія, 3405 г, 52 см», — коратка паведаміў бацька ў фэйсбуку. Роды прымалі ў РНПЦ «Маці і дзіця».
Ірыны і Зміцер распісаліся ў сакавіку гэтага года. Для кожнага з іх гэта ўжо трэці па ліку шлюб. У Ірыны ёсць яшчэ адна дарослая дачка Меліса.
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ