У аўторак, 9 кастрычніка, стартуе продаж білетных пакетаў на пакінутыя хатнія паядынкі БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі Еўропы з англійскім «Чэлсі» (8 лістапада) і венгерскім «Відзі» (29 лістапада), паведамляе сайт барысаўскага клуба.

Гэтыя білетныя пакеты можна набыць на самім стадыёне і ў мінскім офісе кампаніі Ticketpro (вул. Машэрава, 25, хол 1-га паверха), а іх кошт складзе:

вышэйшая катэгорыя - 140 рублёў (110 на «Чэлсі» + 30 на «Відзі»);

1-я - 115 рублёў (90 + 25);

2-я - 85 рублёў (65 + 20);

3я - 65 рублёў (50 + 15).

Рэалізацыя адзіночных квіткоў на матч БАТЭ з «Чэлсі» будзе ажыццяўляцца не пазней, чым за тры дні да даты правядзення гэтага супрацьстаяння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0