06.10.2018 / 10:36

Лукашэнка: Не дай бог вайна, мы раздадзім сем мільёнаў кулямётаў і аўтаматаў кожнаму даросламу беларусу 203

«Не дай бог вайна, мы раздадзім cем мільёнаў кулямётаў і аўтаматаў кожнаму даросламу беларусу» — заявіў Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падчас наведвання аднаго з вайсковых палігонаў Брэсцкай вобласці, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

Для Беларусі найбольш прымальная схема — гэта рэгулярная і кампактная армія, прафесійны інстытут у абарончай сферы і 7 мільёнаў падрыхтаваных да бою з ворагам жыхароў краіны. Трымаць у руках аўтамат павінен умець кожны беларус. Пра гэта і заявіў Аляксандр Лукашэнка:

«Пісталеты, аўтаматы, стралковая зброя для нашай Беларусі. Я не жартам казаў, што калі ў нас будзе дастаткова стралковай зброі — аўтаматы, пісталеты, кулямёты і боепрыпасы да іх — не дай бог вайна, мы раздадзім у кожную сям'ю. І мы будзем абараняць сваю тэрыторыю ўсе разам (ну, дзяцей давайце выведзем). Старыя і нават жанчыны: 7 мільёнаў чалавек — 7 мільёнаў атрымаюць зброю, каб яны маглі абараняцца».

На палігоне прайшла дэманстрацыя найлепшых узораў ўзбраення, створаных па даручэнні кіраўніка дзяржавы.

Гаворка зайшла аб танкавым біятлоне, дзе мы сталі трэцімі, нашых танкістаў абышлі толькі буйныя сусветныя дзяржавы. Але Лукашэнка, размаўляючы з экіпажам, паправак не прымае. Кажуць, што спружына падвяла.

— Калі б не гэтая спружына, вы былі б першымі?

— Ці былі б блізкімі да Расійскай Федэрацыі.

— Наколькі вы адсталі?

— Ад Расійскай Федэрацыі адсталі на 2,5 хвіліны. Гэта дробязь для біятлона.

— Ну так, дробязь — дзве з паловай хвіліны!

— Абсалютная дробязь, таварыш прэзідэнт.

— А кітайцы?

— 42 секунды.

— Гэта значыць кітайцаў вы маглі б абысці?

— Кітайцаў мы абыходзілі па трасе да перадапошняга круга. Ішлі тры экіпажы ў эстафеце, адчувалі сябе наогул ужо ўпэўнена, калі б не спружына напаўаўтаматыкі…

Калі б экіпаж выступаў на гэтай мадэрнізаванай 72-й, то вынік мог быць яшчэ лепшым. Будаўнікі танкаў 140-га рамонтнага завода ў кааперацыі са спецыялістамі з «Пеленгу» значна палепшылі агнявую моц тэхнікі на гусеніцах. Цяпер спецыяльныя тэхналогіі карэктуюць агонь нават з папраўкай на вецер і тэмпературу паветра.

Т-72 — асноўны ўдарны танк сухапутных сіл, стаіць на ўзбраенні многіх краін свету. А пасля мадэрнізацыі практычна не саступае больш дарагому Т-90. Першае — мы навучыліся моцную савецкую тэхніку мадэрнізаваць да ўзроўню сучаснага ўзбраення, другое — рабіць гэта якасна і хутка.

«Калісьці, гадоў, напэўна, 15 таму назад, калі пачалася гэтая валтузня на Усходзе, ды і не толькі (першы раз гэта было тады, калі мы сталі суверэннымі і незалежнымі), нам трэба было вызначацца з Узброенымі Сіламі і з войскам, — распавёў Лукашэнка. — Якая армія павінна быць у нашай кампактнай сярэднееўрапейскай дзяржаве. і мы тады прынялі рашэнне аб тым, што гэта не 300 і не 250 тысяч — такая спадчына нам засталася ад Саюза. А каля 100 (крыху менш) тысяч. Гэта першае было маё рашэнне. Мы стварылі навукова-даследчыя групы, якія павінны былі разам з разведкай вывучаць сучасную вайну. І мы павінны былі зразумець, якая будзе вайна тады і ў будучыні. І другое — нам трэба было, ствараючы новае і рэфармуючы ўжо створаныя Узброеныя Сілы, на маршы перабудоўвацца. Гэта ўжо быў другі раз, мы перабудоўвалі Узброеныя Сілы. Самае галоўнае было ясна: што патрэбна вось такая зброя, такая колькасць».

Казаць пра тое, якое, колькі і хто купляе беларускае ўзбраенне не прынята. Толькі па маскіроўцы можна здагадвацца, што гэтая тэхніка зацікавіла краіны далёкай дугі. Але перш за ўсё трэба забяспечыць сябе. Напрыклад, 33 такіх «Кайманы» хутка з'явяцца ў войсках. Яны падыходзяць і выведнікам, і падраздзяленням мабільных сіл, і нават мотастралкам.

«Мы актыўна вывучаем і ўсё, што нам падыходзіць пад нашы ўмовы, пад нашу структуру Узброеных Сіл, пад нашу мясцовасць, пад нашы асновы і спосабы вядзення баявых дзеянняў, натуральна, купляем», — заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў.

Улічваючы рэльеф Беларусі, у нашым войску ставяць на спецыяльныя падраздзяленні і мабільныя сілы. Іх абсталёўваюць сваёй тэхнікай і ўзбраеннем. Нават калегі па цэху АДКБ тут не памочнікі.

«Незалежнасць ў вытворчасці і мадэрнізацыі для любой краіны пытанне нумар адзін, — лічыць Аляксандр Лукашэнка. — Вось, да прыкладу, Расія. Я часта сустракаюся з прэзідэнтам Расіі: для яго больш важнай праблемы няма. Хоць у іх і так з часоў Савецкага Саюза (Расія асноўнай базай была вытворчасці нашай зброі) незалежнасць у спадчыну дасталася немалая. Але, тым не менш, для сучаснай зброі яны многае куплялі».

«Цяпер пытанне нумар адзін у Расіі — сысці наогул ад куплі імпартнай. Да прыкладу, нават маючы з намі самыя цесныя і блізкія адносіны, будуючы адзіную Саюзную дзяржаву, тым не менш, яны на КамАЗе, як вы ведаеце, ствараюць транспарт для перавозкі ядзерных ракет. Ён мне наўпрост кажа: «Добра, сёння ў Беларусі Лукашэнка, улада і іншае, мы бачым і купляем цяпер у вас. Але ў перспектыве мы павінны быць абсалютна перакананыя, асабліва для ядзернай зброі — гэта галоўная зброя ў любой краіне, асабліва Расіі — мы павінны быць незалежнымі». Вы разумееце, наколькі сур'ёзна стаіць пытанне незалежнасці ў абароне краіны? Таму мной была пастаўлена задача», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Вось тое, што створана па даручэнні прэзідэнта: ад лёгкабраняваных «кайманаў» да беспілотнікаў. Гэтыя дроны ўжо наступаюць на пяткі сучаснай авіяцыі.

На авіярамонтным заводзе ў Баранавічах Су-25 абсталявалі новай навігацыйнай сістэмай.

Большая частка экспанатаў — беспілотнікі. Іх стварэннем займаюцца адразу некалькі КБ. Асноўныя стваральнікі — Дзяржваенпрам і Акадэмія навук.

У кожнага свае задачы: ад фатаграфавання і перадачы каардынатаў да радыёэлектроннай барацьбы і агнявога паражэння праціўніка. Вырашана намаганні аб'яднаць і стварыць універсальны апарат.

«Мы ідзем па шляху ўніверсалізацыі, — патлумачыў Раман Галоўчанка, старшыня Дзяржкамваенпрама Беларусі. — Мы не робім асобна разведвальны беспілотнік, асобна назіранне, для леснікоў адзін, для МНС — другі. Мы ідзем па шляху ўніверсалізацыі: гэта разведвальныя ўдарныя беспілотныя авіяцыйныя комплексы. Мы робім адначасова станцыі барацьбы з імі».

Напрыклад, гэты «Квадра 1600» гатовы транспартаваць ПЗРК. А вось у гэтых «буслоў» ваяўнічы характар: разведчык перадае каардынаты, а невялікі БПЛА-камікадзэ знішчае танк праціўніка коштам да 10 мільёнаў даляраў. Як раз пра непапраўную шкоду і кажа кіраўнік дзяржавы.

Непапраўная шкода мае стаць філасофіяй ўсёй сучаснай моцы вайсковага комплексу краіны.

«Нам патрэбна тая зброя, якую мы будзем выкарыстоўваць выключна для абароны выключна на нашай тэрыторыі для нанясення тым, хто захоча з намі ваяваць, непапраўнай шкоды. Гэта высокадакладнае ракетнае ўзбраенне з далёкасцю да 300—350 кіламетраў. У нас гэта ўсё ёсць, — сказаў Лукашэнка. — Але ў дадзеным выпадку мы паглядзелі не на «Паланезы» нашы, не на самалёты і іншае. Паглядзелі на тое, што павінна быць новае — гэта беспілотныя лятальныя апараты. І паглядзелі на тое, што мы можам зрабіць за кошт мадэрнізацыі».

Нашы беспілотнікі на вышыні на разнастайных выставах у нафтаносных краінах Персідскага заліва, а там выстаўляюцца толькі самыя лепшыя ўзоры. Зрэшты, беспілотнікі цяпер сусветны трэнд. Яны ў сучасных канфліктах як змеі ў прыродзе: чым меншы памер, тым мацней джаляць.

Таму яшчэ адзін напрамак «абаронкі» — проціяддзе супраць лятучых БПЛА.

Гэта — «Навальніца» не толькі ў назве, але і ў цэлым для беспілотнікаў любых відаў і тыпаў. Падмануць і дэзарыентаваць.

Кіраўніку дзяржавы паказваюць спецыяльную зброю: яна, як пульт, выключае апарат.

— Зараз беспілотнік завіс, будзе садзіцца.

— Гэта значыць, вы яго не збіваеце, а проста саджаеце.

«Берсеркам» можна кіраваць на адлегласці 5000 метраў.

Сучасная вайна — гэта не артылерыя і пяхота, а вайна высокадакладнага і высокатэхналагічнага ўзбраення. Але галоўным складнікам як быў, так і застаецца людскі патэнцыял і ў стварэнні сучаснага ўзбраення, і ў яго выкарыстанні.

І пасыл кіраўніка дзяржавы быў наступны: трэніравацца трэба больш. Тэрміны чарговай праверкі боегатоўнасці ўжо вызначаны.

Паводле рэпартажу Яўгена Пуставога, СТБ. Фота СТБ і president.gov.by

16
vital / Адказаць
06.10.2018 / 10:40
першы жэ з Мiколай убяжыць
15
LMI / Адказаць
06.10.2018 / 10:40
Асабіста я адразу буду каля ваенкамата. А адкуль вайна пойдзе Саша ведае
64
Димон / Адказаць
06.10.2018 / 10:48
президент прав. мы защитим свою страну. вместе мы остановим путина.Донбасса здесь не будет.
Паказаць усе каментары/ 203 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру