06.10.2018 / 10:54

Памерла сусветна вядомая оперная спявачка Мантсерат Кабалье + Barcelona (ВІДЭА) 8

Montserrat Caballé. Milan, 1971, wikimedia.org

У Барселоне памерла сусветна вядомая оперная спявачка Мантсерат Кабалье, паведамляе El Pais. Ёй было 85 гадоў. Мантсерат Кабалье знаходзілася ў шпіталі з сярэдзіны верасня.

Па інфармацыі выдання, пахаванне Кабалье адбудецца ў панядзелак, 8 кастрычніка. Напярэдадні, у нядзелю, пройдзе цырымонія развітання.

Кабалье нарадзілася 12 красавіка 1933 ў Барселоне, у 1954 годзе скончыла навучанне ў кансерваторыі пры барселонскім тэатры Лісеа. За час сваёй артыстычнай кар'еры Кабалье, якая прафесійна дэбютавала ў 1956 годзе, дала больш за 4 тысячы выступленняў, стала адной з самых знакамітых сусветных оперных зорак свайго часу. У яе рэпертуары было 88 роляў і больш за 800 камерных твораў.

У 1987 году артыстка сумесна з лідарам гурта Queen Фрэдзі Мэрк'юры запісала песню Barcelona, якая праз год увайшла ў аднайменны альбом дуэта. «Калі я ў маладосці вар'яцела ад Beatles, дык чаму б мне не праспяваць цяпер з Мэрк'юры?..» — казала Кабалье. Планавалася, што артысты выканаюць песню на адкрыцці летняй Алімпіяды 1992 года ў Барселоне, але Мэрк'юры памёр у лістападзе 1991 года, і прымадона адмовілася выконваць хіт з кім-небудзь яшчэ.

0
Жывена / Адказаць
06.10.2018 / 11:56
Царства Нябеснае маей Любай,Бажэственнай ,НЕпаўторнай МАНСАРАТ!!!
Скарблю ,плачу.
0
Dub / Адказаць
06.10.2018 / 11:56
Vielmi skada, vialikaja strata. 
0
Захарова Татьяна Викторовна (Брест ) / Адказаць
06.10.2018 / 12:31
Жаль !!! Земля - пухом и Вечная память ! ((
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру