06.10.2018 / 14:08

Пасля кастрычніцкага апдэйта Windows 10 у карыстальнікаў павыдаляліся файлы з тэчкі «Мае дакументы» 10

Аперацыйная сістэма Windows выдаляе файлы з камп'ютараў падчас устаноўкі кастрычніцкага апдэйта. Пра гэта піша lenta.ru са спасылкай на партал MSPoweruser.

Адзначаецца, што файлы знікаюць з папкі «Мае дакументы» ў працэсе абнаўлення да Windows 10 (1809). Карыстальнікі сцвярджаюць, што не змаглі вярнуць файлы з дапамогай адкату да папярэдняй версіі.

«Божа! Тэчка «Дакументы» была цалкам выдалена, у выніку чаго ўсе даныя (файлы Word, табліцы і іншыя) знішчаны. Усё страчана, а апошняя рэзерваваная копія была зробленая вельмі даўно», — піша адзін з карыстальнікаў.

Іншы юзер на форуме Microsoft распавёў, што сістэма выдаліла 220 гігабайт даных, якія ён збіраў на працягу 23 гадоў. Яму толькі параілі рэгулярна рабіць рэзерваваную копію без тлумачэння.

Акрамя гэтага, у новай версіі сістэмы назіраюцца праблемы сумяшчальнасці з працэсарамі Intel пакалення Skylake і навейшымі. Гэта прыводзіць да росту нагрузкі на чып, а ў выпадку з ноўтбукамі значна памяншае час аўтаномнай працы.

У кампаніі адрэагавалі на праблемы і перад пачаткам абнаўлення пачалі выводзіць папярэджанне, пасля якога можна адкаціць да папярэдняй версіі сістэмы.

15
Szsz / Адказаць
06.10.2018 / 15:18
Это все русские хакеры 😂 По заказу Путэна
2
Аматар / Адказаць
06.10.2018 / 15:39
Надо было ставить линукс.
4
Казік / Адказаць
06.10.2018 / 15:50
microsoft-style. Ужо 10 год не карыстаюся віндой, валасы сталі гладкія і шалкавістыя.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру