06.10.2018 / 14:53

Да адказнасці прыцягнулі бабруйскіх міліцыянтаў, якія не ўпільнавалі забойцу. Яго ахвяры званілі ў 102 з ваннай 13

Пракуратура Бабруйска паведаміла пра вынікі праверкі па рэзананснай справе.

Сілавікі аналізавалі абставіны, якія спрыялі забойству дзвюх жанчын у ліпені 2018 года. Жанчыны званілі з ваннай і прасілі дапамогі, але ўказалі няправільны адрас.

Чытайце: У Бабруйску забілі дзвюх жанчын. Яны патэлефанавалі ў міліцыю, але выратаваць іх не паспелі

Пракурорская праверка пайшла далей і высветліла, як ажыццяўляўся прафілактычны ўлік. Забойца быў пастаўлены на ўлік у верасні 2017 года на 8 гадоў. Але рэальна амаль ніякай працы міліцыя не вяла.

У выніку забойца пераехаў жыць да знаёмай на пяць месяцаў, аж да дня трагедыі, — і пра гэта ніхто нават не здагадваўся.

Як паведамляе пракуратура, бабруйскія міліцыянты «прыцягнуты да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці». Канкрэтнае пакаранне не ўказваецца.

1
яўхім / Адказаць
06.10.2018 / 15:18
Міліцыянтаў лепей караць звальненнем. Пайсці працаваць - гэта для іх самая страшная кара і пакута.
0
Centurion / Адказаць
06.10.2018 / 16:58
Зэкі часта прыцягваюцца да асведаміцельскіх абавязкаў і потым за гэта маюць бонусы - за іхнім вольным жыцьцём на ўліку практычна ня сочаць.
0
Павал / Адказаць
06.10.2018 / 17:16
Знатое мiлiцыя добра" працуе "з апазiцыяй.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру