06.10.2018 / 19:28

Імкліва расце працоўная міграцыя беларусаў у Польшчу 47

Эксперты прагназуюць, што ўсё больш беларусаў імкнецца з'ехаць на працу ў Польшчу. Пра гэта ішла гаворка ў мінскім Прэс-клубе пра беларуска-польскія адносіны, піша сайт Радыё Свабода паводле інфармацыі Deutsche Welle.

Яшчэ пяць гадоў таму ў беларускіх гарадах аб’явы аб працы ў Польшчы былі вялікай рэдкасьцю, цяпер яны ёсьць нават у невялікіх населеных пунктах ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі. І гэта — тэндэнцыя. Акрамя таго, аналіз запытаў у пошукавых сыстэмах у інтэрнэце сьведчыць, што цяпер працу ў Польшчы беларусы шукаюць утрая часьцей, чым у Расеі, тады як яшчэ ў 2015 годзе сытуацыя была адваротнай. Да пачатку 2016 года беларускія працоўныя мігранты ў асноўным знаходзіліся на расейскім рынку працы.

Колькасьць атрыманых беларусамі працоўных віз у Польшчу павялічылася з 2014 па 2017 год амаль у сем разоў: з 1591 да 10 518. Сёлета польскія консульствы выдалі ў Беларусі каля 40 000 працоўных віз, сказаў Андрэй Елісееў, акадэмічны дырэктар варшаўскага аналітычнага цэнтра EAST. Акрамя таго, у 10-12 раз за апошнія тры-чатыры гады вырасла колькасьць запрашэньняў беларусам ад польскіх працадаўцаў, выдадзеных у рамках спрошчанага парадку працаўладкаваньня.

Што тычыцца доўгатэрміновай міграцыі, то ў апошнія гады колькасьць беларусаў, якія маюць від на жыхарства ў Польшчы, ня вырасла, але, тлумачыць Елісееў, павялічылася колькасьць уладальнікаў «карт паляка» (іх больш за 100 000), якія маюць права легальна працаўладкавацца ў Польшчы.

Экспэрты прагназуюць рост кароткатэрміновай і доўгатэрміновай працоўнай міграцыі беларусаў у Польшчу. Пры гэтым у першым выпадку наступствы хутчэй станоўчыя: зьніжаецца сацыяльная напружанасьць, бо ў шэрагу рэгіёнаў Беларусі ёсьць праблемы з працаўладкаваньнем. Акрамя таго, заробленыя працоўнымі мігрантамі грошы ў два-тры разы памяншаюць колькасьць хатніх гаспадарак у Беларусі, якія жывуць за мяжой беднасьці.

Наступствы доўгатэрміновай працоўнай міграцыі, па ацэнцы Андрэя Елісеева, хутчэй за нэгатыўныя. У Польшчы зараз вучацца ўжо больш за 5000 беларускіх студэнтаў, польскія ўнівэрсытэты становяцца год ад года больш папулярнымі сярод беларускай моладзі. Такім чынам, высокакваліфікаваныя беларусы — і тыя, хто яшчэ вучыцца, і тыя, хто ўжо зьехаў і пасьпяхова падымаюцца па кар'ернай лесьвіцы ў Польшчы, наўрад ці вернуцца. І гэта, вядома, у шкоду Беларусі, падкрэсьліў Елісееў.

4
Захарова Татьяна Викторовна (Брест ) / Адказаць
06.10.2018 / 19:41
Естественно что Беларусы ищут работу в Европе -а не в России !!! Нормальный человек всегда выберет Доллары . Евро и Стабильность - а не позорные деревянные рубли . невыплаты и кидалово !!! За Российские зарплаты - пусть вам  Таджики работают ! )))
81
Alex / Адказаць
06.10.2018 / 19:52
Это ложь
3
Захарова Татьяна Викторовна (Брест ) / Адказаць
06.10.2018 / 20:51
Правильно ! )) Всем так и говорите о том - что  все Беларусы   и Европейцы массово и с удовольствием едут вкалывать в Россию ! Упирайте на то - что Европейцев очень привлекают  Рассийские зарплаты  ! Всем так и говорите  -- *Ещё 17 человек из Польши  .Беларуси  .Голландии и Германии приехали на работу в Россию и теперь  с радостью живут в молодёжном общежитии и  трудятся - на Пензенской Макаронной Фабрике ! * .)) Не забывайте постоянно повторять о том - что все они очень  довольны  Пензенскими зарплатами !!! ))
Паказаць усе каментары/ 47 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру