06.10.2018 / 19:56

Крышціяну Раналду падазрае прэзідэнта мадрыдскага «Рэала» ў змове 7

Футбаліст «Ювентуса» Крышціяну Раналду падазрае прэзідэнта мадрыдскага «Рэала» Фларэнтына Перэса ў змове супраць сябе, паведамляе РБК са спасылкай на Football Italia.

Фота: Flickr

Паводле выдання, футбаліст лічыць, што кіраўніцтва іспанскага клуба стаіць за аднаўленнем супраць яго справы аб згвалтаванні, а таксама шэрагам іншых няўдач, якія здарыліся ў яго кар'еры за апошні час.

У верасні амерыканская мадэль Кэтрын Майорга абвінаваціла Раналду ў згвалтаванні, якое нібыта ён здзейсніў у 2009 годзе ў Лас-Вегасе. Раналду лічыць, што за абвінавачваннямі ў згвалтаванні стаіць кіраўніцтва «Рэала», якое арганізавала супраць футбаліста змову.

Раналду таксама абвінавачвае былы клуб у няўдачах у барацьбе за індывідуальныя ўзнагароды па выніках мінулага сезону. Футбаліст быў намінаваны на званне лепшага гульца года па версіі УЕФА і ФІФА, а таксама на прэмію Ферэнца Пушкаша, якая ўручаецца аўтару самага прыгожага гола мінулага сезону. Ні адну з гэтых узнагарод Раналду не атрымаў.

Акрамя таго, Раналду лічыць, што кіраўніцтва «Рэала» можа стаяць за яго выдаленнем у нядаўнім матчы «Ювентуса» ў Лізе чэмпіёнаў супраць «Валенсіі». Футбаліст атрымаў чырвоную картку за тое, што дакрануўся да галавы Джэйсана Мурыльё. Суддзя палічыў паводзіны Раналду неспартовымі і выдаліў гульца з поля.

Раней стала вядома, што кампанія EA Sports прыбрала выяву Раналду са сваіх акаўнтаў у сацыяльных сетках. Гэта адбылося пасля таго, як стала вядома пра тое, што футбаліста вінавацяць у згвалтаванні. EA Sports, а таксама кампанія Nike, якія звязаны з Раналду спонсарскімі кантрактамі, заявілі, што занепакоеныя сітуацыяй, якая склалася і будуць сачыць за яе развіццём.

9
самый Серый / Адказаць
06.10.2018 / 20:06
А тое, што рэал неаднойчы цягнулі сілком да перамог у Лізе чэмпіёнаў і за кошт гэтага ён атрымліваў свае індывідуальныя ўзнагароды, ён заўважаць і бачыць не хоча?!
1
0 / Адказаць
06.10.2018 / 21:03
самый Серый, на мой погляд, Барселону цягнулі ў свой час яшчэ больш нахабна. Успомніце хаця б выпадак з Эўрэбе у матчы з Чэлсі. Ды і Месі два з сваіх Залатых мячоў атрымаў, скажам так, не зусім заслужана. Іспанскі футбол, пэўна, самы карупцыйны ў заходняй Еўропе.
0
Австрияк / Адказаць
06.10.2018 / 22:21
Странное время... Она просто сказала и все... Просто сказала, бездоказательно спустя очень долгое время. Он должен оправдываться, выкручиваться. СМИ и спонсоры только подливают масла в огонь и дают права другим, своими действиями, таким же девушкам сказать тоже самое, но уже против другого, надеясь на безумные деньги. Это просто же фашизм чистой воды. Т.е. К сожалению, похоже на то, что только проститутки по своей профессии будут самыми благородными дамами в будущем, забирая свои пару сотен без претензий на разборки за сотни тысяч $. Дожились, достаточно просто сказать спустя 10 лет и все....
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру