Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі распавёў пра тое, з кім кіраўнік дзяржавы мае намер адзначыць 66-ы дзень нараджэння.

Дзень нараджэння Пуцін адзначыць 7 кастрычніка.

Адказваючы на пытанне журналістаў з нагоды дня нараджэння Уладзіміра Пуціна, Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што кіраўнік дзяржавы мае намер правесці яго сярод родных, блізкіх і сяброў. 

Пяскоў не ўдакладніў, хто менавіта прыедзе на дзень нараджэння да прэзідэнта Расіі. Адным з запрошаных з'яўляецца былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі. У сябе ў фэйсбуку ён ужо апублікаваў фатаграфію з самалёта, пад якой паведаміў, што «едзе да свайго сябра Уладзіміра Пуціна».

Як нагадвае РБК, летась прэзідэнт Расіі паведаміў пра тое, што адзначыў дзень нараджэння з лідарам КНР Сі Цзіньпінам. «Не буду прыхоўваць, мы выпілі па чарцы гарэлкі, проста нарэзалі нейкай каўбасы», — распавёў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0