Інцыдэнт адбыўся 5 кастрычніка ў расійскім Данецку (Растоўская вобласць). Мясцовыя жыхары ўбачылі мужчыну, які сядзеў пасярод поля. З яго галавы тырчаў нож. Нягледзячы на гэта, пацярпелы быў у прытомнасці.

Як паведамляе «Гэта Растоў-на-Доне! — Навіны» першымі на месца прыбылі праваахоўнікі, якім мужчына растлумачыў, што ўваткнуў у галаву нож сабе сам, бо хацеў, каб «галава дыхала» і папрасіў выцягнуць нож, таму што той яму замінае.

Вядома, што пацярпелы знаходзіцца на ўліку ў псіхіятра.

Як паведамілі ў міліцыі Растоўскай вобласці, мужчына цяпер знаходзіцца ў медыцынскай установе, яму аказваецца неабходная дапамога. Праводзіцца праверка, высвятляюцца абставіны здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0