Фота postimees.ee

Фота postimees.ee

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 22 лістапада ў Беларусі будзе воблачна. Ноччу пераважна па паўднёвай палове, днём паўсюдна — снег, мокры снег, па паўднёвым усходзе з дажджом.

Ноччу па Брэсцкай вобласці, днём у многіх раёнах моцны снег. Месцамі мяцеліца, на дарогах галалёдзіца, снежныя заносы, наліпанне мокрага снегу, па паўднёвым усходзе галалёд. Вецер пераменных напрамкаў, 4—9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 5°C, днём мінус 3 — плюс 3°C.

У Мінску 22 лістапада воблачна, раніцай і днём працяглы моцны снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца, снежныя заносы. Вецер пераменных напрамкаў, 4—9 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 1—3°C.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачнае надвор’е. 23 лістапада снег, у многіх раёнах моцны, мяцеліца. На дарогах снежныя заносы. Вецер заходні, 7—12 м/с, ноччу па паўднёвай палове, днём на большай частцы тэрыторыі парывы да 15—22 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — мінус 5°C.

24 лістапада часам снег, месцамі мяцеліца. Вецер паўднёва‑заходні, паўднёвы, 7—12 м/с, ноччу месцамі, днём па паўночным усходзе парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3—8°C, днём 0 — мінус 6°C.

У Мінску 23 лістапада воблачна, працяглы моцны снег, мяцеліца, на дарогах снежныя заносы. Вецер заходні, 7—12 м/с, парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 2—4°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0