07.10.2018 / 09:02

Нурмагамедаў перамог Макгрэгара, а пасля напаў на яго каманду і пачаў масавую бойку ВІДЭА 67

Расійскі баец змешанага стылю (ММА) Хабіб Нурмагамедаў перамог ірландца Конара Макгрэгара на турніры UFC 229 у Лас-Вегасе.

Паядынак адбыўся ў ноч на нядзелю, 7 кастрычніка, і завяршыўся ў чацвёртым раундзе.

Расіянін перамог суперніка здушальным прыёмам. Пасля гэтага ён вылаяўся на Макгрэгара, у лютасці прайшоўся па рынгу і паказаў пальцам на аднаго з членаў каманды ірландца. Затым Нурмагамедаў пераскочыў праз сетку і пабіўся з ім. Іх хутка разнялі, аднак пасля гэтага ўспыхнула масавая бойка з удзелам Макгрэгара і супрацоўнікаў паліцыі.

Калі бойка завяршылася, ірландзец сышоў у раздзявальню. Нурмагамедава прызналі пераможцам, аднак цырымоніі ўзнагароджання не праводзілі. Расіяніна вывелі з залы пад свіст гледачоў.

Для Нурмагамедава гэтая перамога стала 27-й у кар'еры ў 27 баях. МакГрэгар прайграў чацвёрты раз пры 21 перамозе.

40
Прост / Адказаць
07.10.2018 / 09:20
Трусливые подонки спустились с гор и про закон не слыхивали в своих аулах . Всем подонкам и терористам таким как али помошник кебаба депорт из США пожизненно .
6
Гопник / Адказаць
07.10.2018 / 09:27
Больше шума и скандалов - больше денег для организаторов этого шоу
34
кергуду / Адказаць
07.10.2018 / 09:28
Малпа - і ў Лас-Вегасе малпа.Дэпартаваць і няхай б'ецца з такімі ж малпамі ў гарах Чачні і Дагестану
Паказаць усе каментары/ 67 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру