Крымінальную справу за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць распачалі супраць трох жыхароў Бярозы яшчэ летась.

Па словах начальніка Кобрынскага міжраённага аддзела УДФР КДК па Брэсцкай вобласці Аляксандра Кандрацюка, яны прадавалі жаночае адзенне з дапамогай паштовых адпраўленняў накладной платай. Самі ж вырабы прэзентавалі праз інтэрнэт — у сацыяльных сетках.

«Незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю сваякі — бацька, дачка і былы зяць — займаліся тры гады. За гэты час яны атрымалі ў якасці даходу звыш 163 тысяч рублёў», — адзначыў прадстаўнік фінансавай міліцыі.

Высветлена, што тавары куплялі ва Украіне і ўвозілі як рэчы для асабістага карыстання. Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?