07.10.2018 / 16:19

Навукоўцы: На паспяховасць вашага дзіцяці ўплываюць у першую чаргу гены, а не інтэлект 33

Даследнікі выявілі, што поспехі ў вучобе вызначаюцца перш за ўсё генамі дзіцяці, а яго інтэлектуальныя здольнасці адыгрываюць меншую ролю, піша BBC.

Напэўна, гэта здарыцца ўжо хутка: з дапамогай аналізу ДНК мы зможам вызначаць будучыя цяжкасці ў вучобе нашага дзіцяці і дапамагаць яму.

Мы выдатна памятаем гэта яшчэ са школы: дзеці вучацца вельмі па-рознаму.

У апошнія гады даследнікі высветлілі, што поспех у вучобе — у пачатковай школе, на іспытах пры заканчэнні сярэдняй школы і нават у вывучэнні асобных прадметаў — амаль на дзве траціны (!) залежыць ад генаў.

Навукоўцы абралі 6000 пар блізнят, якія ўдзельнічаюць у брытанскай Праграме даследаванні ранняга развіцця блізнят, і прааналізавалі іх адзнакі — ад пачатковай школы да заканчэння абавязковай сярэдняй адукацыі.

Вынікі даследавання паказалі, што дасягненні блізнят у вучобе былі на дзіва стабільнымі.

Той, хто меў поспех у пачатковай школе, меў добрыя вынікі і на іспытах GCSE (сертыфікат аб заканчэнні сярэдняй адукацыі).

Назіранні за блізнятамі дазваляюць выявіць уплыў генаў на дасягненні ў вучобе.

Аднаяйкавыя (iдэнтычныя) блізняты маюць аднолькавы генетычны набор, тады як двайняты, гэтак жа як і браты і сёстры рознага ўзросту, маюць у сярэднім 50% аднолькавых генаў.

Калі ў пэўных рысах характару ідэнтычныя блізняты больш падобныя адзін на аднаго, чым двайняты, можна зрабіць выснову, што гэтая рыса вызначаецца пераважна генамі.

Даследчыкі прыйшлі да высновы, што стабільнасць дасягненняў у вучобе амаль на 70% тлумачыцца генетычнымі фактарамі і толькі на 25% — знешнімі фактарамі, навакольным асяроддзем, напрыклад, выхаваннем у адной сям'і і наведваннем адной школы.

Астатнія 5% — іншымі, пакуль менш зразумелымі фактарамі, напрыклад, уплывам сяброў або настаўнікаў.

Калі паспяховасць у вучобе на працягу школьных гадоў паляпшалася або пагаршалася, гэта перш за ўсё залежыла ад тых знешніх фактараў, якія ў двайнят адрозніваліся.

Здаецца, лагічна выказаць здагадку, што стабільнасць поспехаў у вывучэнні школьных прадметаў тлумачыцца, у першую чаргу, разумовымі здольнасцямі канкрэтнага дзіцяці.

Але пасля таго як даследчыкі правялі сярод блізнят тэсты на інтэлект (вербальныя і невербальныя), уплыў генаў усё роўна застаўся істотным — на ўзроўні 60%.

У апошнія гады навукоўцы дасягнулі вялікіх поспехаў у выяўленні генетычных маркераў, якія адказваюць за тыя ці іншыя рысы — у прыватнасці, за поспехі ў вучобе.

Аднак кожны генетычны маркер тлумачыць вельмі невялікую долю (менш за 0,1%) індывідуальных адрозненняў. І нядаўна быў распрацаваны больш эфектыўны метад.

Сумуючы тысячы генетычных маркераў, выяўленых у ходзе агульнагеномных даследаванняў, навукоўцы ствараюць палігенную шкалу ацэнкі.

Такая шкала дазваляе з большай дакладнасцю прагназаваць варыятыўнасць пэўных якасцей асобы (напрыклад, поспехаў у вучобе), у людзей, не звязаных агульнымі генамі.

Метад палігеннай шкалы пацвердзіў тое, што навукоўцы выявілі ў назіранні за блізнятамі. А менавіта: вызначаныя варыянты генаў адказваюць за тое, чаму ацэнкі дзяцей на кожным этапе навучання могуць адрознівацца.

Вынікі гэтага даследавання вельмі важныя як для бацькоў, так і для настаўнікаў.

Яны сведчаць аб тым, што пэўныя праблемы ў вучобе трэба выяўляць як мага раней, паколькі яны, хутчэй за ўсё, будуць існаваць на працягу ўсіх гадоў, праведзеных у школе.

У будучыні такая ацэнка генетычнай схільнасці (разам з прагназаваннем уплыву навакольнага асяроддзя, напрыклад, раёна пражывання, асаблівасцяў выхавання ў сям'і і школе) дапаможа выяўляць «праблемных вучняў» у раннім узросце.

Пераадолець патэнцыйныя цяжкасці ў навучанні дапамогуць індывідуальныя навучальныя праграмы.

Напрыклад, ужо пры нараджэнні мы маглі б з дапамогай ДНК-тэстаў выяўляць дзяцей, якія будуць мець праблемы з чытаннем, і дапамагаць ім ужо на раннім этапе развіцця.

Прафілактычныя мерапрыемствы заўсёды маюць вялікія шанцы на поспех, калі праводзяцца ў першыя гады жыцця.

Таму генетычная ацэнка рызык, якую можна зрабіць ужо пры нараджэнні, мае вялікае значэнне для пераадолення будучых праблем у вучобе ў дзіцяці.

17
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
07.10.2018 / 16:26
Такими нас сделали " создатели ". Но не  Бог ..))
Бог был придуман наверное  для тех , у кого набор генов не самый лучший . 
Как в старом советском фильме " Москва - Кассиопея " .Были роботы вершители и роботы исполнители ..))

Чем выше интеллект , тем меньше веры в  бога ..)
2
Казік / Адказаць
07.10.2018 / 16:33
Даследванне цікавае, але высновы спрэчныя: дапамагаць дзіцяці, у якога будуць цяжкасці з чытаннем - гэта ок. Але чаму б не дапамагаць развівацца ўсім дзецям? Тады тым, у каго талент да чытання, будзе дадзены яшчэ лепшы старт. Ці ж развіццё асобы не вышэй за сацыяльную ўраўнілаўку?
12
0,5 / Адказаць
07.10.2018 / 16:37
Сколько лет пройдёт, пока прогресссивное человечество снова начнёт считать, что влияет таки судьба?
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру