07.10.2018 / 18:10

Концерт «Рок за жизнь» в Минске. Nizkiz, Мутнаевока, SnopSnoŭ и другие — против смертной казни ВИДЕО 3

Штогадовы фестываль «Рок за жыццё», прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, праходзіць сёлета ўжо ў трэці раз. Каб падтрымаць увядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў нашай краіне, папулярныя гурты Nizkiz, «Петля Пристрастия», «Мутнаевока», а таксама пераможцы конкурсу знакамітага фестывалю «Басовішча» двух апошніх гадоў, SnopSnoŭ і Teleport, граюць 7 кастрычніка у мінскім клубе Re:Public.

Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання — аб'яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання. Прыхільнікі руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.

Беларусь дагэтуль застаецца апошняй еўрапейскай і адзінай постсавецкай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.

У папярэднія гады фестываль «Рок за жыццё» таксама праходзіў ў клубе Re:Public, сваім удзелам ідэю адмены смяротнага пакарання падтрымалі «Дай Дарогу!», Akute, Re1ikt і іншыя музыкі. Акрамя Мінска, летась музыкі сыгралі аналагічны канцэрт у Брэсце. А сёлета ўпершыню «Рок за жыццё» прайшоў у Віцебску.

11
грош - цана ім / Ответить
07.10.2018 / 18:08
Пустазвонства... Выпаўзлі папіарыцца, да нешта новае агучыць.
1
Scaner / Ответить
07.10.2018 / 18:52
А супраць адсутнасці выбараў і выбару - паліткарэтнасць не дазваляе?
3
Никнэйм / Ответить
07.10.2018 / 20:22
Мы против смертной казни !!!! И мы победим !!!
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера