07.10.2018 / 18:49

Пракуратура вінаваціць міліцыю ў тым, што бабруйчанін здолеў забіць дзвюх дзяўчын 6

Пракуратура палічыла, што ў гучным забойстве дзвюх дзяўчын у Бабруйску ўскосна вінаватая і міліцыя, якая «не кантралявалі належным чынам паводзіны падуліковай асобы». Службовых асоб УУС Бабруйскага гарвыканкама прыцягнулі да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці.

Чытайце таксама:

Дзяўчат у Бабруйску забілі нажом і малатком — сталі вядомыя падрабязнасці лютага забойства

У Бабруйску забілі дзвюх жанчын. Яны патэлефанавалі ў міліцыю, але выратаваць іх не паспелі

Падазраваны ў жорсткім забойстве дзвюх жанчын у Бабруйску — хто ён. ФОТЫ

Ці магла міліцыя паспець знайсці бабруйскіх дзяўчат і ўратаваць іх? Аналізуем

Яшчэ летась абвінавачанага паставілі на прафілактычны ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі тэрмінам на 8 гадоў.

Аднак пракуроры высветлілі, што супрацоўнікі міліцыі не кантралявалі належным чынам паводзіны мужчыны: не выконвалі прафілактычныя мерапрыемствы, наведвалі мужчыну па месцы рэгістрацыі толькі фармальна, не запаўнялі і не выстаўлялі інфармацыйна-пошукавую карту і гэтак далей.

У выніку абвінавачаны апынуўся па-за полем зроку супрацоўнікаў крымінальна-выканаўчай інспекцыі УУС Бабруйскага гарвыканкама ў перыяд здзяйснення злачынства.

0
Захарова Татьяна Викторовна (Брест ) / Адказаць
07.10.2018 / 19:25
ВОН - из Органов !  пусть идут - работать .
1
Мулла Омар / Адказаць
07.10.2018 / 20:09
А те кто его досрочно со второй холки выпустили не при деле?
0
Раз'Юшчан / Адказаць
07.10.2018 / 20:43
Ну вось. І як можна паважаць такую міліцыю? Адзін Шуневіч толькі нахвальвае, а жыцце паказвае зусім другое. Кругом невуцтва, хамства, кар'ерызм, непавага да людзей якіе ўтрымліваюць усю гэтую зграю.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру