Беларуска Арына Сабаленка абраная найлепшай тэнісісткай свету ў верасні.
Фота: інстаграм.
Акрамя беларускі на гэтае званне прэтэндавалі шостая ракетка планеты японка Наомі Осака і чэшка Караліна Плішкава, якая займае 7-е месца ў сусветным рэйтынгу.
У мінулым месяцы Арына Сабаленка выйграла турнір катэгорыі «Прэм'ер» у кітайскім Ухані і цяпер уваходзіць у топ-20 найлепшых тэнісістак свету.