Фота Юліі Міцкевіч

Фота Юліі Міцкевіч

Субота і нядзеля былі досыць цёплымі для кастрычніка, а ў панядзелак зноў пахаладае.

Вецер зменіцца на паўночны, і 8 кастрычніка ўдзень у Мінску будзе ўсяго +7—9°С, паведамляе meteoinfo.by Прычым раніцай будзе цяплей, чым днём: 10—12°С

Так што адзявайцеся і на ўсялякі выпадак бярыце парасоны. Раніцай абяцаюць невялікі дождж.

У аўторак у Мінску будзе +9—11°С. У чацвер ужо цяплей: +12—14°С.

Калі не давяраеце беларускім метэасайтам, ёсць нарвежскі yr.no. І там таксама на наступныя два дні ўсё сумна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0