Antti Aimo-Koivisto / Lehtikuva
Фота з прэзідэнтам узарвала сацсеткі. «Такое магчыма толькі ў Фінляндыі», пісалі ў твітары
Прэзідэнт Саўлі Ніінісцё ў суботу наведаў кніжны кірмаш Турку.
Ён, у прыватнасці, слухаў выступленне сваёй жонкі, Ені Хаўкіа, якая прыняла ўдзел у дыскусіі пра раўнапраўе. Рабіў ён гэта, седзячы на прыступках, бо ў зале не было свабодных месцаў.