Абнародаваны свежы рэйтынг ліст тэнісістак. Арына Сабаленка ўзнялася на пяць пазіцый і займае 11-ы радок. У яе 3265 балаў.
Першай ракеткай свету застаецца румынка Сімона Халеп (7 421 бал).
У першую дзясятку ўваходзяць Каралін Вазняцкі, Ангеліка Кербер, Наомі Осака, Эліна Світоліна, Караліна Плішкава, Петра Квітава, Слоан Стывенс, Юлія Гергес, Кікі Бертэнс (у апошняй, дарэчы, 3 740 балаў.
Аляксандра Сасновіч займае 31-ы радок, Вікторыя Азаранка — 55-я, Вера Лапко — 62-я.
У канцы 2017 года Арына Сабаленка была на 78-м месцы ў сусветным рэйтынгу.
0
0
0
0
0
0