Лабавое сутыкненне двух легкавікоў адбылося ў Мінскім раёне, загінулі абодва кіроўцы, паведамляецца на сайце МУС.

ДТЗ адбылося каля вёскі Лускава. 52-гадовы кіроўца «Хёндэ» выехаў на сустрэчную, дзе сутыкнуўся з «Фордам», за рулём якога была 60-гадовая жанчына.

Абодва кіроўцы загінулі, а пасажыр, што ехаў у «Хёндэ», змешчаны ў бальніцу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0