«Беларусь у конкурсе National Geographic стала найлепшай краінай для агратурызму, а беларус Леанід Пашкоўскі названы лепшым travel-блогерам»,
адсправаздачыліся многія беларускія СМІ.
Тураў. Фота Сяргея Гудзіліна.
Што гэта за конкурс і як у ім перамагчы?
Анлайн-галасаванне было арганізавана расійскім часопісам National Geographic Traveler, створаным па заходняй франшызе. Намінацыі — «Найлепшая расійская авіякампанія», «Расійскі курортны гатэль» і іншыя такога кшталту.
Кожны ахвотны мог дадаць свой варыянт адказу, а пасля папрасіць знаёмых падтрымаць яго праз сацыяльныя сеткі.