Грамадства1717

Маці асуджаных за наркотыкі зладзілі міні-галадоўку пад Валадаркай

Жанчыны правялі два дні без ежы пад сценамі мінскага СІЗА, пасля чаго спынілі галадаць.

Распачала галадоўку мінчанка Марына Мацулевіч. Яе сын атрымаў 13 гадоў па «антынаркатычным» артыкуле 328.

Марына Мацулевіч ля Валадаркі

«У суботу я прыехала ў СІЗА забраць рэчы сына. Яго хутка перавядуць у калонію, частку рэчаў туды браць нельга… Ну і на эмоцыях вырашыла абвесціць галадоўку. Села з тымі рэчамі пад Валадаркай. Напісала ў фэйсбуку. Пабачыўшы допіс, прыехалі людзі, прывезлі мне цёплых рэчаў», — кажа Мацулевіч.

Ноч з суботы на нядзелю жанчына правяла пад сценамі СІЗА. У нядзелю да яе далучылася Наталля Старавойт з Гродна, вырашыла падтрымаць сяброўку па няшчасці. Сын Старавойт таксама сядзіць за наркотыкі.

Уначы ў нядзелю пачаўся дождж, таму жанчыны з’ездзілі дадому пераночыць. Раніцай у панядзелак, 8 кастрычніка, Марына Мацулевіч вярнулася пад Валадарку. Кажа, яшчэ галадае, але «пасля абеду» спыніць свой пратэст. Старавойт ужо спыніла галадоўку, яна правяла без ежы суткі.

Мацулевіч упэўненая — яе крок прыцягнуў трохі ўвагі. Гэтага дастаткова. Неўзабаве яе сына мусяць вызваліць, перакананая жанчына.

«У артыкуле 328 ёсць дадатак, што калі асоба супрацоўнічае са следствам, то пазбаўляецца крымінальнай адказнасці. Мой сын выконваў усе патрабаванні следчых, пайшоў на кантакт, таму, я ўпэўненая, яго неўзабаве адпусцяць. Спадзяюся, пракуратура разбярэцца, — кажа Мацулевіч. — А галадоўка эфектыўная была, таму, што пра гэта пачалі пісаць журналісты.

Далей галадаць сэнсу няма, навошта псаваць здароўе?».

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім19

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Усе навіны →
Усе навіны

Як ідзе рамонт моста на праспекце Незалежнасці ФОТЫ1

У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю1

«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі3

У парку Чалюскінцаў з’явіцца «Вежа свабоднага падзення»2

Мядзведзеў пра ўльтыматум Трампа: Расіі ўсе роўна8

«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС18

Трампа спыталі, ці ён усё яшчэ лічыць НАТА састарэлай арганізацыяй

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль пачала гаварыць34

«Напрамак сусветнага ўзроўню». Курорт у Паўночнай Карэі будавалі, каб адкрыць КНДР свету, але пакуль і расіяне не хочуць ехаць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім19

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць