Акрамя гэтага, па парку раскідалі інфармацыйныя лістоўкі з кантактнымі дадзенымі арганізацый, якія дапамагаюць сем'ям, дзе ёсць праблемы хатняга гвалту.
Усё гэта — рэакцыя на пятнічныя выказванні Аляксандра Лукашэнкі наконт законапраекта аб супрацьдзеянні хатняму гвалту.
Нагадаем, ён назваў яго «дурасцю, узятай з Захаду» і запэўніў, што «Беларусь будзе выступаць за свае, славянскія традыцыі». Пры гэтым расказаў, што сам выхоўваў сына Віктара рэменем.