Пажар у віцебскім рэстаране сеткі хуткага харчавання «Макдональдс» на вуліцы Церашковай адбыўся раніцай 7 кастрычніка, паведамляе МНС.
Узгаранне адбылося ў бытавым памяшканні рэстарана. Агонь пашкодзіў машыну для сушкі бялізны, у памяшканні закураны сцены, столь.
Прычыну пажару высвятляюцца.
«Макдональдс» у Віцебску быў адкрыты ў 2014 годзе.