6 кастрычніка дызель-цягнік «Высока-Літоўск — Брэст» насмерць збіў 49-гадовую жанчыну.
Інцыдэнт адбыўся каля 10.50 на пешаходным пераходзе чыгуначнай станцыі «Лышчыцы». Дызель-цягнік «Высока-Літоўск — Брэст» збіў 49-гадовую жыхарку вёскі Малыя Шчытнікі.
Паводле папярэдняй інфармацыі жанчына ехала на ровары і збочыла на чыгуначны пераход перад цягніком, які пад'язджаў да станцыі. Машыніст падаў гукавы сігнал, але веласіпедыстка была ў слухаўках
Затрымка цягніка склала 10 хвілін.