Нічога таемнага ў паездцы ў Гаагу расійскіх спецыялістаў, якіх Нідэрланды абвясцілі супрацоўнікамі ГРУ, не было, заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў.

«Гэта была руцінная паездка, яны не хаваліся, ні калі засяліліся ў гатэль, ні калі прыляцелі ў аэрапорт, ні калі наведвалі наша пасольства», — заявіў Лаўроў на прэс-канферэнцыі пасля перамоваў з кіраўніком МЗС Італіі, паведамляе interfax.ru

Кіраўнік расійскага МЗС таксама падкрэсліў, што расіянаў з Нідэрландаў ніхто не высылаў і пратэстаў Расіі не прад'яўляў. «Іх проста папрасілі з'ехаць», — сказаў Лаўроў, дадаўшы, што тое, што адбылося, выглядала «як непаразуменне».

Лаўроў таксама падкрэсліў, што Нідэрланды не далі «ні фактаў, ні матэрыялаў» у сувязі з абвінавачваннямі расіянаў у спробе хакерскай атакі.

«Я думаю, што мы чарговы раз маем прыклад «мегафоннай дыпламатыі», маем прыклад пагарджэння прававымі механізмамі», — заявіў кіраўнік МЗС Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0