Нядаўна дзяржава аб'явіла конкурс на найлепшую архітэктурную канцэпцыю будынка медыяцэнтра для размяшчэння тэлеканалаў, які павінен раскінуцца на плошчы больш за тры гектары. Як аказалася, для яго будаўніцтва вызначылі пляцоўку ў прэстыжным месцы — насупраць Банка развіцця на беразе Свіслачы. Праўда, дзеля медыяцэнтра трэба знесці спарткомплекс «Дынама».

Яндэкс-карта

Яндэкс-карта

Пабудаваць у Мінску вялікі медыяцэнтр для тэлеканалаў Лукашэнка паабяцаў на сустрэчы з кіраўніцтвам дзяржаўных СМІ ў красавіку. А ўжо ў кастрычніку абвясцілі конкурс на найлепшую архітэктурную канцэпцыю гэтага будынка.

Ён павінен складацца з некалькіх асобных карпусоў, звязаных паміж сабой сэрвіс-часткай. Там павінен размясціцца ў тым ліку прэс-цэнтр на 200 месцаў, памяшканне для здымак плошчай 1500 «квадратаў», памяшканні для здымак плошчай 800 «квадратаў» і іншыя аб'екты. Вышыня будынка — не больш за 30 метраў. Змясціць усе неабходна на тэрыторыі 3,5 гектара. Але дзе ж знайсці столькі свабоднай зямлі ў цэнтры Мінска?

Медыяцэнтр трэба размясціць у межах чырвоных ліній. Як бачым, пабудаваць на гэтым участку аб'ект на 3,5 гектара немагчыма, не знёсшы спарткомплекс «Дынама». Малюнак з сайта Міністэрства інфармацыі

Медыяцэнтр трэба размясціць у межах чырвоных ліній. Як бачым, пабудаваць на гэтым участку аб'ект на 3,5 гектара немагчыма, не знёсшы спарткомплекс «Дынама». Малюнак з сайта Міністэрства інфармацыі

На сайце Мінінфарма для размяшчэння медыяцэнтра ўказаны ўчастак у межах Машэрава — Даўмана і Свіслачы. Канкрэтнай лакацыі там не пазначана. У Міністэрстве інфармацыі сказалі, што інфармацыя аб конкурсе на іх сайце - вычарпальная.

Як пацвердзіў TUT.BY інфармаваны суразмоўца, медыяцэнтр мяркуецца будаваць на месцы спарткомплексу «Дынама», дзе цяпер праходзяць у тым ліку кніжныя кірмашы. Гэта значыць, што збудаванне трэба знесці.

Дырэктар спарткомплексу «Дынама» Пётр Шляжко сказаў, што не ў курсе пра магчымы знос. Яго аб гэтым у вядомасць ніхто не ставіў.

Магчымыя межы ўчастка. Малюнак: Яндэкс-карты

Магчымыя межы ўчастка. Малюнак: Яндэкс-карты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?