Медыкі выявілі рэчыва, пасля ўжывання якога ў бальніцы Магілёва памерлі тры чалавекі. Двое мужчын і жанчына выпілі метанол, паведамляе БелТА.

Чытайце таксама: Трое жыхароў Магілёва памерлі, атруціўшыся невядомым рэчывам

Пацярпелых шпіталізавалі ў розны час з 4 па 5 кастрычніка з папярэднім дыягназам «атручэнне невядомым рэчывам». Праз некалькі дзён, 7 кастрычніка, усе яны памерлі ў бальніцы. Даследаванні паказалі, што ў іх крыві было некалькі праміле метанолу. Доза ў шмат разоў перавышала смяротную.

Апытаўшы лекараў, следчыя высветлілі, што жанчына, якая была нейкі час прытомнай, распавяла, што знаёмыя мужчыны прапанавалі ёй «выпіць спірту». Яна пагадзілася, аднак праз некаторы час ёй стала дрэнна і яна звярнулася па медыцынскую дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0