Расійскае ГРУ за апошні год правяло некалькі нападаў у кіберпрасторы Латвіі, у тым ліку супраць дзяржустаноў, звязаных з абаронным сектарам і МЗС. Пра гэта заявіла латвійскае Бюро па абароне Канстытуцыі, паведамляе Delfi.

Кібератакі на Латвію праводзіліся з разведвальнай мэтай. Асноўнай мішэнню былі дзяржаўныя органы, але пад прыцэл патрапілі і прыватныя прадпрыемствы, і СМІ. Хакеры спрабавалі патрапіць ў інфармацыйныя сістэмы, каб затым загружаць даныя — у першую чаргу перапіску і дакументы.

У той жа час у Бюро заявілі, што спробаў умяшацца ў латвійскія парламенцкія выбары, якія адбыліся на мінулым тыдні, замежныя спецслужбы не рабілі.

Самая маштабная кібератака на дзяржаўныя органы Латвіі адбылася ў канцы 2016 года, калі вірус быў замаскіраваны пад каляднае віншаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0