08.10.2018 / 18:50

Voyager 2 дасягнуў мяжы Сонечнай сістэмы 3

Станцыя Voyager 2, магчыма, наблізілася да межаў Сонечнай сістэмы, паведамляе NASA.

Да такіх высноў навукоўцы прыйшлі, прааналізаваўшы даныя з навуковага інструмента CRS (Cosmic Ray Subsystem) касмічнага апарата. Прыбор у перыяд з пачатку па канец жніўня зарэгістраваў павелічэнне энергіі касмічных прамянёў, якія дасягаюць Voyager 2, прыкладна на пяць працэнтаў.

Аналагічная з'ява назіралася ў маі 2012 года, за тры месяцы да таго, як станцыя Voyager 1 перасекла геліяпаўзу, апынуўшыся ў міжзоркавай прасторы.

Цяпер Voyager 2 знаходзіцца на адлегласці каля 17,7 мільярда кіламетраў ад Зямлі (у 118 разоў больш за адлегласць паміж нашай планетай і Сонцам).

Касмічныя апараты Voyager 1 і Voyager 2 ідэнтычныя, стартавая маса адной станцыі — 815 кілаграмаў.

Voyager 2 стартаваў у жніўні 1977 года на 16 сутак раней за Voyager 1. Апараты, акрамя навуковага абсталявання, нясуць пасланні ад чалавецтва магчымым іншапланетным цывілізацыям.

10
Жыхарзямлi / Адказаць
08.10.2018 / 20:29
Mагчыма наблiзiу'ся. А магчыма i не паляцеу' зусiм. Зямелька то наша не шарык i не круцiцца зусiм.
11
Мулла Омар / Адказаць
08.10.2018 / 21:00
Все это сказки заокеанских проходимцев. Давно известно, что Земля плоская, тела тяжелее воздуха летать не могут. А если и воспарят милостьию Божией, то разобьются о небесную твердь.
0
Jasik / Адказаць
08.10.2018 / 23:27
Жыхарзямлi,
Адкуль вы ўсе лезеце...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру