У лонг-ліст прэміі «Оскар» у намінацыі за найлепшы замежны фільм увайшлі 87 карцін, у тым ліку «Крышталь» беларускі Дар'і Жук, паведамляецца на сайце прэміі.

 У спіс таксама патрапілі фільмы «Данбас» ўкраінскага рэжысёра беларускага паходжання Сяргея Лазніцы і «Сабібор» Канстанціна Хабенскага.

Шорт-ліст з пяці-шасці намінантаў будзе агучаны 22 студзеня. Уручэнне «Оскара» — 24 лютага.

Дзеянне карціны «Крышталь» адбываецца ў 90-я гады ў Беларусі. Маладая дзяўчына-дыджэй марыць з'ехаць у Амерыку, але робіць памылку ў заяве на візу. Цяпер яна вымушаная правесці тыдзень у невялікім завадскім мястэчку, каб не пазбавіцца шанцу на выкананне сваёй «амерыканскай мары». У фільме паказана панарама жыцця 90-х: моладзевыя падпольныя рэйвы, стыхійныя рынкі, мары маладых людзей пра эміграцыю і жыццё застылай ў часе правінцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0