Фота Сяргея Гудзіліна
Пра гэта Павел Севярынец заявіў у інтэрв'ю Радыё Свабода, адказваючы на пытанне пра адзінага кандыдата на наступных прэзідэнцкіх выбарах.
— Хачу зрабіць важны акцэнт. Увесь час гучыць, што гэта «прэзыдэнцкая кампанія», — сказаў Павел. — На самой справе лідэр, якога вылучаць правацэнтрысты — і, магчыма, гэта будзе асноўны дэмакратычны лідэр — ён можа быць як лідэрам удзелу, гэтак і лідэрам байкоту. Ёсьць умовы, і іх даволі шмат, пры якіх гэта будзе ня проста кампанія ўдзелу. Калі зьменіцца сытуацыя — здароўе кіраўніка дзяржавы, унутраныя прычыны, замежны ціск, сацыяльныя ўзрушэньні — то спатрэбіцца раскручаны лідэр, як Пашынян у Арменіі.
І таму той, хто будзе гатовы да гэтых нечаканых падзеяў, хто будзе падрыхтаваны ў пляне бачаньня, у асабістым, праграмным пляне, у пляне водгуку на запатрабаваньні людзей — ён і стане пераможцам.
— Вы гатовыя да гэтай ролі?
— Я гатовы да гэтай ролі. Інакш бы я не вылучаўся, — сказаў Павел Севярынец.