Wikimedia Commons
Леслі Стовэл, адвакат Кэтрын Маёргі, якая абвінавачвае Крышціяну Раналду ў згвалтаванні, паведаміў, што ведае яшчэ пра трох жанчынаў, якія абвінавачваюць партугальца ў аналагічным злачынстве.
Адна з пацярпелых заяўляе, што заключыла з футбалістам пагадненне аб невыдаванні, як і Маёрга. Стовэл заявіў, што правярае інфармацыю, адзначае Sun.
Раней адвакат паведамляў, што да яе звярнулася яшчэ адна жанчына, «якая перажыла падобны досвед».
Амерыканская мадэль Кэтрын Маёрга сцвярджае, што Раналду згвалціў яе ў Лас-Вегасе ў чэрвені 2009 года. У 2010 годзе Маёрга падпісала пагадненне аб невыдаванні з юрыстамі гульца, за маўчанне яна атрымала 375 тысяч даляраў. Восенню 2018 года Маёрга падрабязна распавяла пра справу, у верасні паліцыя аднавіла справу.