Кампанія Google прыняла рашэнне закрыць сацсетку Google+ для індывідуальных карыстальнікаў. Гэты працэс зойме 10 месяцаў.

У блогу падкрэсліваецца, што прычынай закрыцця з'яўляецца вельмі нізкая папулярнасць Google+: апошнім часам 90% карыстальніцкіх сесій доўжацца менш за 5 секунд.

Кампанія таксама паведаміла аб уцечцы, якая магла закрануць 500 тысяч акаўнтаў: з-за праграмнага збою з 2015 па пачатак 2018 года іх схаваныя дадзеныя маглі бачыць знешнія распрацоўшчыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0