09.10.2018 / 09:24

Стаў вядомы стан збітага расійскімі футбалістамі Какорыным і Мамаевым чыноўніка 8

Дырэктар дэпартамента Мінпрамгандлю Расіі Дзяніс Пак атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму і ўдары пасля бойкі з Аляксандрам Какорыным. Пра гэта ў інтэрв'ю «Камерсант FM» распавёў яго адвакат Генадзь Удудян.

«Адбылося відавочнае хуліганства па матывах расавай варожасці, бо здзек з маёй даверанай асобы быў па расавых матывах. Ён зрабіў Какорыну і Мамаеву заўвагу, пасля чаго атрымаў удар па галаве і кулаком па твары. У маёй даверанай асобы — закрытая чэрапна-мазгавая траўма, удары. Заведзена крымінальная справа па артыкуле «збіццё». Мы адназначна будзем дамагацца таго, каб артыкул быў перакваліфікаваны, бо гэта людзі, што прадстаўляюць небяспеку», - заявіў Удунян.

Інцыдэнт адбыўся 8 кастрычніка. Какорын з Мамаевым уступілі ў канфлікт з дырэктарам дэпартамента Мінпрамгандлю Дзянісам Пакам і дырэктарам ФГУП «НАМІ» Сяргеем Гайсіным у адным з кафэ ў цэнтры Масквы. На відэа з камер назірання відаць, што Какорын ударыў Пака крэслам па галаве. Па паведамленнях відавочцаў, абодва гульцы знаходзіліся ў неадэкватным стане. Жонка Мамаева Алана выбачылася за паводзіны футбалістаў і заявіла, што яны былі п'янымі.

Пак і Гайсін былі дастаўлены ў бальніцу, футбалісты сышлі да прыбыцця паліцыі.

2
Чытач / Адказаць
09.10.2018 / 09:26
«Адбылося відавочнае хуліганства па матывах расавай варожасці, бо здзек з маёй даверанай асобы быў па расавых матывах. »

Няўжо і зараз у Расіі здолеюць замяць справу і не пасадзяць футбаліста???
1
LMI / Адказаць
09.10.2018 / 09:50
Вялікая руская культура кутнім камянем якой есьць не Талстой з Дастаеўскім, а П'ЯНЫ КУЛАК
17
Владимир123 / Адказаць
09.10.2018 / 10:11
Чытач, в общем то много где известных футболистов не садят за то, что обычного человека посадили бы. Дело не в России. Например Месси, Роналду. Больше даже перечислять не стоит, хотя примеров очень много.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру