Ілюстрацыйнае фота, torange.org

Ілюстрацыйнае фота, torange.org

Пярсцёнак з брыльянтам коштам 35 000 еўра, які праглынуў падарожнік з Ірландыі ў ювелірнай краме ў Мармарысе, вернуты ўладальніку, паведамляе ria.ru са спасылкай на The Sun.

54-гадовы турыст, як сцвярджаюць СМІ, увайшоў у краму, калі там працавала толькі адна супрацоўніца, папрасіў паглядзець упрыгожанне, а потым праглынуў яго.

У паліцыі ён адмаўляў віну, але пасля прагляду відэа з камер назірання яго арыштавалі. Даследаванне ў бальніцы паказала, што пярсцёнак знаходзіцца ў целе мужчыны.

Паліцыя чакала, ці зможа пярсцёнак выйсці натуральным шляхам, але мужчыну ўсё ж зрабілі аперацыю.

Свой дзіўны ўчынак ён патлумачыў тым, што страціў жонку ў ДТЗ у Ірландыі, машына ўпала ў возера, а яе заручальны пярсцёнак так і не быў знойдзены

«Гэты інцыдэнт выклікаў у мяне апантанасць брыльянтавымі пярсцёнкамі, — распавёў ірландзец. — Штораз, калі я бачу такія ўпрыгожанні ў ювелірных крамах, я ўспамінаю сваю жонку». Ён прызнаўся, што ў такія моманты адчувае вельмі моцнае жаданне ўзяць рэч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0