17.10.2018 / 13:23

«Гісторыя беларускіх рэгіёнаў»: зніжкі на кнігі й часопісы ад «Arche»

Беларускія рэгіёны часта робяць уражаньне шэрых і непрыглядных, але за імі крыецца яркая й багатая гісторыя, якое мы, здараецца, ня ведаем.

Агульная гісторыя Беларусі складаецца зь мікрагісторыяў паасобных рэгіёнаў. Ня ведаючы як жылі нашыя людзі пад Вільняю ці Гомелем, мы ня можам сьцьвярджаць, што ведаем гісторыю краіны ў цэлым.

Гэтую акцыю задумалі, каб прадставіць гісторыю паасобных куткоў Беларусі. Шмат для каго яна будзе яскравай і неспадзяванай.

Рэгіёны, гарады, вёскі й мястэчкі, пра якія пойдзе гаворка: Падзьвіньне, Гарадзенскае княства (ваяводзтва, губерня), Полацкае княства, Берасьцейска-Драгічынская зямля, места Вільня, Віленскае біскупства, Полацкая зямля, места Берасьцейскае, места Магілёў, Магілёўская губерня, места Менск, места Наваградак, Віцебск, Віцебская акруга, Гомель, Гомейская зямля, Гомейская воласць, Гомейскі ўезд, Пінск, Пінская вобласьць, Баранавічы, Баранавіцкая вобласьць, Панямоньне, Чорная Русь, Ятвязь, Палесьсе, Наваполацак, Слуцак, Нясьвіж, Курапаты, Эйшышкі, Налібакі, Хатынь, Мір, Мірскі раён, Дзятлава, Шклоў, Мыш, Стары Быхаў, Копысь, Чарэя, Бешанковічы, Бачэйкава, Краслава, Прыдруйск, Каплава, Індра, Івянец і Налібоцкая пушча, Горы-Горкі, Смаляны…

Гістарычныя эпохі й падзеі, пра якія пойдзе гаворка: Ад раньняга Сярэднявечча й да сучаснасьці (тут каля трыццаці бітваў, паўстаньне 1863-1864 гг., нямецкая акупацыя 1941-1944 гг.)…

Гістарычныя асобы, пра якія пойдзе гаворка: Рагвалод, Усяслаў Чарадзей. Уладзімер Валадаравіч Менскі — Rex Woldemar, Вітаўт, князі Слуцкія, Сапегі, Радзівілы, Трайдзень, Васілька Слонімскі, Войшалк Міндоўгавіч, Міндоўг…

Гістарычныя рэаліі рэгіёнаў, пра якія пойдзе гаворка: Магілёўскае брацтва прасалаў, Магілёўскі Купецкі дом, Полацкія ўмацаваньні, Баранавіцкае гета, радыёстанцыя «Менск», Крэпасьць «Палесьсе», Брэсцкая крэпасьць, Наваградзкі замак, Нясьвіская друкарня, Нёманскі рачны шлях, шляхецкія ваколіцы, Нясьвіскі замак…

Акцыя дзейнічае да 21 кастрычніка. У яе межах прапануюцца 42 выданьні (23 папяровыя і 19 электронных). Большасьць зь іх мае гістарычны ці краязнаўчы профіль. Пра тое, як атрымаць выданьні, можна давдацца на сайце часопіса Arche.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру