09.10.2018 / 10:49

Расійскія топ-футбалісты да бойкі ў кафэ жорстка збілі беларуса, які зрабіў ім заўвагу. Ён трапіў у рэанімацыю 91

Злева направа — беларус Віталь Салаўчук (фота з сацыяльных сетак), футбалісты Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў (фота з інстаграма Какорына).

33-гадовага Віталя Салаўчука з Беларусі ўчора раніцай у Маскве збілі расійскія футбалісты Какорын і Мамаеў за тое, што ён зрабіў ім заўвагу, паведамляе тэлеграм-канал Mash.

Гэта адбылося за дзве гадзіны да збіцця ў кафэ дырэктара дэпартамента Мінпрамгандлю Расіі Дзяніса Пака.

Салаўчук працуе кіроўцам і чакаў вядучую Першага канала Вольгу Ушакову.

Паводле Mash, каля сёмай раніцы футбалісты і іх сябры выйшлі з маскоўскага стрыптыз-клуба і пачалі біць нагамі машыны на паркоўцы. Як і ў далейшай сітуацыі ў кафэ, знайшоўся чалавек, які зрабіў маладым людзям заўвагу (г.зн. Віктар Салаўчук). У адказ кампанія напала на мужчыну і нанесла яму некалькі ўдараў па галаве. У выніку ён быў дастаўлены ў рэанімацыю са струсам мозгу і чэрапна-мазгавой траўмай.

Маскoўская міліцыя па факце збіцця завяла крымінальную справу.

instagram.com/kokorin9

Нагадаем, што інцыдэнт з Пакам адбыўся 8 кастрычніка. Какорын з Мамаевым уступілі ў канфлікт з дырэктарам дэпартамента Мінпрамгандлю Расіі Дзянісам Пакам і дырэктарам прадпрыемства «НАМІ» Сяргеем Гайсіным у адным з кафэ ў цэнтры Масквы. Какорын ударыў Пака крэслам па галаве. Па паведамленнях відавочцаў, абодва гульцы знаходзіліся ў неадэкватным стане. Пак атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму.

Футбалісты зборнай Расіі пабілі чыноўніка ў кафэ. Дасталася, бо ён падобны да кітайца ВІДЭА

Стаў вядомы стан збітага расійскімі футбалістамі Какорыным і Мамаевым чыноўніка 

«Мы зробім усё, каб гэтага дамагчыся». ФК «Краснадар» вырашыў разарваць кантракт з Мамаевым

4
Lesecki / Адказаць
09.10.2018 / 10:57
ЛУЧШИЕ представители России, гопники .
6
Ліцьвін / Адказаць
09.10.2018 / 10:59
расея б´е і забівае, больш нічога! :-(
4
ігнат / Адказаць
09.10.2018 / 11:00
Напэўна за гэта будуць адстранены ад трэніровак на 2 месяцы.
Паказаць усе каментары/ 91 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру