9 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе разглядалася апеляцыя Змітра Галко, паведамляе Еўрарадыё.

Галко прасіў адмяніць прысуд і накіраваць справу на новы разгляд.

Яго адвакатка кажа, што немагчыма пагадзіцца з прысудам, бо шмат што ў справе журналіста не адпавядае рэчаіснасці. Таксама яна сцвярджае, што абмежаванне волі — гэта занадта жорсткае пакаранне ў дадзеным выпадку, бо Галко павінен гадаваць двух непаўналетніх дзяцей і даглядаць маці сталага веку.

Аднак, паводле суда, прысуд быў пакінуты без зменаў

Як журналіста Змітра Галко асудзілі на 4 гады «хіміі» — рэпартаж з працэсу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0