kremlin.ru

kremlin.ru

Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка прыме ўдзел у галоўных мерапрыемствах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які 10-12 кастрычніка пройдзе ў Магілёве. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Плануецца, што разам з Уладзімірам Пуціным кіраўнік беларускай дзяржавы выступіць на пленарным пасяджэнні форуму, тэма якога будзе прысвечана прыярытэтным кірункам развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва. Чакаецца, што пленарнаму пасяджэнню будзе папярэднічаць асабістая сустрэча лідараў дзвюх краін, падчас якой Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць найбольш актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0