09.10.2018 / 17:02

Bellingcat: Пятроў-Мішкін таксама мае званне «Герой Расіі». Ён удзельнічаў у захопе дзяржустаноў Украіны 30

«Аляксандр Пятроў», якога Лондан абвінавачвае ў атручванні былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў брытанскім Солсберы, у 2014 годзе атрымаў званне Героя Расіі. Пра гэта заявіў прадстаўнік групы Bellingcat у Лондане, перадае «Радыё Свабода» на сваёй старонцы ў Twitter.

Чытайце таксама: Журналісты назвалі сапраўднае імя «Пятрова» са справы Скрыпалёў

Арганізацыя сцвярджае, што Пятроў насамрэч вайсковы лекар і супрацоўнік Галоўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Расіі (ГУ ГШ, былое ГРУ) Аляксандр Мішкін. Як высветлілі супрацоўнікі групы і выданне The Insider, у родным пасёлку мужчыны многія ведаюць яго як лекара і Героя Расіі.

Па словах знаёмай яго бабулі, у той нібыта ёсць фатаграфія, на якой прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін «уручае Сашы ордэн і цісне руку». «Яна ёю вельмі ганарыцца, але паказвае не ўсім і ніколі не дае ў рукі», — патлумачыла жанчына. За што менавіта Пятроў-Мішкін атрымаў званне Героя Расіі, ніхто ў пасёлку Лойга не ведае: «Але, здаецца, адно з двух: альбо за Крым, альбо за [вываз з Украіны прэзідэнта краіны Віктара] Януковіча».

Таксама стала вядома, што Мішкін і Чапіга ўдзельнічалі ў захопе дзяржаўных устаноў на ўсходзе Украіны. Пра гэта заявіў дакладчык даследчай групы Bellingcat Хрыста Грозеў пасля сустрэчы з брытанскімі парламентарыямі, піша The Independent.

Паводле яго слоў, аператыўныя асобы ГРУ былі «непасрэдна датычныя» да захопу дзяржаўных устаноў на ўсходзе Украіны і распаўсюджвання фэйкавай інфармацыі.

87
bobryk / Адказаць
09.10.2018 / 17:19
мне аднаму падаецца, што гэта розныя асобы??
2
я - бать / Адказаць
09.10.2018 / 17:27
мишкин-мишкин, где твоя улыбка, полная задора и огня? самая нелепая ошибка, мишкин - шоу маргариты симонян!))
0
stakan / Адказаць
09.10.2018 / 17:27
Цікава: Атос,Партос ужо вызначыны,а калі з'явіцца Міледзі у гэтай захапляльна-Крым-інальнай хісторыс ? Ды-й іншыя...
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру